Біблія, Адкрыцьцё, Кіраўнік 21. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=11188&pid=68&tid=2&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Адкрыцьцё

Біблія - пераклад Сёмухи

Юды Адкрыцьцё

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22

1 І ўгледзеў я новае неба і новую зямлю; бо ранейшае неба і ранейшая зямля мінулі, і мора ўжо няма.

2 І я, Ян, угледзеў сьвяты горад Ерусалім, новы, які сыходзіў ад Бога зь неба, падрыхтаваны як нявеста, убраная для мужа свайго.

3 І пачуў я гучны голас зь неба, які казаў: вось, скінія Бога зь людзьмі, і Ён будзе жыць зь імі; яны будуць Ягоным народам, і Сам Бог зь імі будзе Богам іхнім,

4 і ўтрэ Бог кожную сьлязіну з вачэй іхніх, і сьмерці ня будзе ўжо; ні плачу, ні енку, ні хваробы ўжо ня будзе; бо ранейшае прайшло.

5 І сказаў Той, Хто сядзеў на троне: вось твару ўсё новае. І кажа мне: напішы; бо словы гэтыя праўдзівыя і слушныя.

6 І сказаў мне: збылося! Я ёсьць Альфа і Амэга, пачатак і канец; сасьмягламу дам задарма з крыніцы вады жывое;

7 Пераможца спадкуе ўсё, і буду яму Богам, і ён будзе Мне сынам;

Адкрыцьцё 21:7 - New Jerusalem, Alpha and Omega
New Jerusalem, Alpha and Omega
8 А баязьлівым і няверным, і паганым і забойцам, і любаблуднікам і чарадзеям, і ідаласлужнікам і ўсім ашуканцам - іхняя доля ў возеры, якое гарыць вагнём і серкаю; гэта - сьмерць другая.

9 І прыйшоў да мяне адзін зь сямі анёлаў, у якіх было сем чараў, напоўненых сямю апошнімі пошасьцямі, і сказаў мне: ідзі, я пакажу табе жонку, нявесту Ягняці.

10 І ўзьнёс мяне ў духу на вялікую і высокую гару і паказаў мне вялікі горад, сьвяты Ерусалім, які сыходзіў зь неба ад Бога:

11 ён мае славу Божую; сьветласьць ягоная падобная да каштоўнага каменя, як бы да каменя ясьпісу крышталёвага;

12 ён мае вялікую і высокую сьцяну, мае дванаццаць брамаў і на іх дванаццаць анёлаў, на брамах напісаны імёны дванаццаці каленаў сыноў Ізраілевых:

13 з усходу тры брамы, з поўначы тры брамы, з поўдня тры брамы, з захаду тры брамы;

14 мур горада мае дванаццаць падмуркаў, і на іх імёны дванаццаці апосталаў Ягняці.

15 Той, што са мной гаварыў, меў залатую трысьціну для вымярэньня горада і брамаў ягоных і муроў ягоных.

16 А горад разьмешчаны чатырохкутнікам, і даўжыня ягоная такая самая, як і шырыня. І абмерыў ён горад трысьцінай на дванаццаць тысяч стадыяў; даўжыня і шырыня і вышыня ягоныя роўныя.

17 І мур ягоны абмерыў у сто сорак чатыры локці, мераю чалавечаю, якая мера і анёлава.

18 Мур ягоны складзены зь ясьпісу, а горад быў чыстае золата, падобны чыстаму шклу.

19 Падмуркі гарадзкога мура ўпрыгожаны ўсялякімі каштоўнымі камянямі: падмурак першы - ясьпіс, другі - сапфір, трэйці - халкідон, чацьвёрты - смарагд,

20 пяты - сарданікс, шосты - сардыс, сёмы - хрызаліт, восьмы - берыл, дзявяты - тапаз, дзясяты - хрызапраз, адзінаццаты - якінт, дванаццаты - амэтыст.

21 А дванаццаць брамаў - дванаццаць перлаў: кожная брама была з адной пярліны. Вуліцы горада - чыстае золата, як празрыстае шкло.

22 А храма я ня бачыў у ім, бо Гасподзь Бог Усеўладны - храм Ягоны, і Ягняці.

23 І горад ня мае патрэбы ні ў сонцы, ні ў месяцы на асьвятленьне сваё; бо слава Божая асьвятліла яго, і сьветач ягоны - Ягня.

24 Выратаваныя народы будуць хадзіць у сьвятле ягоным, і цары зямныя прынясуць у яго славу і гонар свой.

25 Брамы ягоныя ня будуць замыкацца ўдзень, а ночы там ня будзе.

26 І прынясуць у яго славу і гонар народаў;

27 і ня ўвойдзе ў яго нічога нячыстага, і ніхто, аддадзены погані і хлусьні, а толькі тыя, якія запісаны ў кнізе жыцьця.

<< ← Prev Top Next → >>