Біблія, Да Рымлянаў, Кіраўнік 3. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=11049&pid=47&tid=2&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Да Рымлянаў

Біблія - пераклад Сёмухи

Дзеi Да Рымлянаў 1-е Карынфянаў

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

1 Дык вось, у чым жа перавага быць Юдэем, альбо якая карысьць ад абразаньня?

2 Вялікая, ва ўсіх праявах, а найперш у тым, што ім даверана слова Божае.

3 Бо што ж? калі некаторыя ня верылі, хіба ж няверства іхняе зьнішчыць вернасьць Божую?

4 Зусім не. Бог верны, а кожны чалавек ілжывы, як напісана: "Ты праведны ў словах Тваіх і пераможаш, у судзе Тваім".

5 А калі нашая няпраўда выяўляе праўду Божую, дык што скажам? няўжо будзе Бог несправядлівы, калі паказвае гнеў? - кажу, па-чалавечы разважаючы.

6 Зусім не. Бо як жа тады Богу судзіць сьвет?

7 Бо, калі вернасьць Божая ўзвышаецца маёю нявернасьцю на славу Божую, завошта яшчэ мяне ж судзіць, як грэшніка?

8 І ці ж не рабіць нам зло, каб выйшла на дабро, як некаторыя ўпікаюць нас і кажуць, быццам мы гэтак вучым? Справядлівы суд на такіх.

9 Дык што ж? ці маем мы перавагу? Зусім не; бо мы ўжо даказалі, што як Юдэі, так і Эліны, усе пад грэхам,

10 як напісана: "няма праведнага аніводнага;

11 няма, хто разумеў бы; няма, хто Бога шукаў бы;

12 усе зьбіліся з тропу, нягодныя сталіся ўсе: няма, хто тварыў бы дабро, няма аніводнага".

13 Горла іхняе - дамавіна адчыненая, лісьлівяць яны языком; атрута асьпідаў у іх на губах;

14 вусны ў іх поўныя ліхаслоўя і горычы.

15 Ногі ў іх борздыя на праліваньне крыві;

16 разбурэньне і згубнасьць на іхніх дарогах;

17 яны ня ведаюць шляхоў міру.

18 Няма страху Божага перад вачамі ў іх".

19 А мы ведаем, што закон, калі што гаворыць, гаворыць да тых, хто пад законам, так што замыкаюцца ўсякія вусны, і ўвесь сьвет робіцца вінаваты перад Богам,

20 бо дзеямі закона не апраўдаецца перад Ім ніякая плоць; бо законам спазнаецца грэх.

21 Але сёньня, незалежна ад закона, зьявілася праведнасьць Божая, пра якую сьведчаць закон і прарокі,

22 праведнасьць Божая празь веру ў Ісуса Хрыста ва ўсіх і на ўсіх вернікаў; бо няма розьніцы,

23 бо ўсе зграшылі і пазбаўлены славы Божай,

24 атрымліваючы апраўданьне дарам, паводле мілаты Ягонай, адкупленьнем у Ісусе Хрысьце,

25 Якога Бог прынёс у ахвяру ўмілажальваньня ў Крыві Ягонай празь веру, для паказу справядлівасьці Ягонай ў дараваньні грахоў, учыненых раней,

26 у доўгім цярпеньні Божым, для паказу српавядлівасьці Ягонай ў сёньняшні час, - хай зьявіцца Ён справядллівы і апраўдае таго, хто веруе ў Ісуса.

27 Дзе ж тое, чым пахваліцца? зьнішчана. Якім законам? законам учынкаў? Не, а законам веры.

28 Бо мы прызнаём, што чалавек апраўдваецца вераю, незалежна ад дзеяў закона.

29 Няўжо Бог ёсьць Бог Юдэяў толькі, а не й язычнікаў? Вядома, і язычнікаў;

30 бо адзін Бог, Які апраўдае абрэзаных па веры і неабрэзаных празь веру.

31 Дык вось, ці ж мы не касуем закон вераю? Зусім не; а сьцьвярджаем закон.

<< ← Prev Top Next → >>