Біблія, Псалтыр, Кіраўнік 104. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10582&pid=21&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Псалтыр

Біблія - пераклад Сёмухи

Ёв Псалтыр Выслоўi

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150

1 Псальма Давідава пра стварэньне сьвету. Дабраславі, душа мая, Госпада! Госпадзе, Божа мой! Ты дзівосна вялікі. Ты ўбраны ў славу і ў веліч,

2 Ты ўбіраешся ў сьвятло, як у шаты, прасьціраеш нябёсы, як заслону,

3 ладзіш над водамі вышынныя харомы Твае, робіш хмары Твае калясьніцаю, крочыш на крылах ветру.

4 Ты творыш анёлаў Тваіх з духаў, слуг Тваіх - з вагню палымянага.

5 Ты паставіў зямлю на цьвёрдых асновах: не пахісьнецца яна векавечна.

6 Безданьню, як вопраткаю, накрыў Ты яе; на горах воды стаяць.

7 Ад пагрозы Тваёй уцякаюць яны, ад голасу грому Твайго пабеглі яны;

8 узыходзяць на горы, сыходзяць у даліны, на месца, якое Ты ім назначыў.

9 Ты паклаў мяжу, якой не пяройдуць, і ня вернуцца зямлю пакрыць.

10 Ты паслаў крыніцы ў даліны; паміж гор цякуць воды,

11 пояць усіх зьвяроў польных; дзікія аслы спатольваюць смагу сваю.

12 Каля іх жывуць птушкі нябесныя, з гольля падаюць галасы.

13 Ты напойваеш горы з вышыняў Тваіх, плёнам дзеяў Тваіх зямля насычаецца.

14 Ты росьціш быдлу траву, і зеляніну на спажытак чалавеку, каб ежу зь зямлі здабываў,

15 і віно, якое вяселіць сэрца чалавеку, і алей, ад якога блішчыць твар ягоны, і хлеб, які мацуе сэрца чалавеку.

16 Насычаюцца дрэвы Госпада, кедры Ліванскія, якія Ён пасадзіў;

17 на іх гняздуюцца птушкі: яліны - пад гняздо буслам,

18 высокія горы - сарнам; каменныя скалы - сховы зайцам.

19 Ён стварыў месяц на азначэньне часу; сонца ведае свой захад.

20 Ты прасьціраеш цемру, і бывае ноч: уначы бадзяюцца ўсе лясныя зьвяры;

21 ільвы, якія рыкаюць па здабычы і просяць у Бога ежы сабе.

22 Устае сонца, і яны зьбіраюцца і кладуцца ў свае логвішчы;

23 выходзіць чалавек на дзеі свае і на працу сваю да вечара.

24 Як многа дзеяў Тваіх, Госпадзе! Усё стварыў Ты мудра; зямля поўная твораў Тваіх.

25 Гэта мора - вялікае і шырокае: там паўзуны, якім ліку няма, жывёлы малыя і вялікія;

26 там плаваюць караблі, там гэты левіяфан, якога Ты стварыў гуляць у ім.

27 Усе яны ад Цябе чакаюць, каб Ты даў ім ежу сваечасова.

28 Даеш ім - прымаюць; адкрываеш далоню Тваю - насычаюцца дабром;

29 схаваеш аблічча Тваё - палохаюцца; забіраеш у іх дух - паміраюць, і ў пыл свой вяртаюцца.

30 пашлеш дух Твой - ствараюцца, і Ты абнаўляеш улоньне зямлі.

31 Хай будзе Госпаду слава навечна; хай радуецца Гасподзь дзеямі Сваімі.

32 Паглядзіць на зямлю, і яна трасецца; дакранецца да гор, і дымяцца.

33 Буду сьпяваць Госпаду ўсё жыцьцё маё, буду сьпяваць Богу майму, пакуль я ёсьць.

34 Хай Яму паспрыяе песьня мая; буду радавацца ў Госпадзе.

35 Хай зьнікнуць грэшнікі зь зямлі, і бязбожных хай болей ня будзе. Дабраславі, душа мая, Госпада! Алілуя!

<< ← Prev Top Next → >>