Біблія, Другi закон , Кіраўнік 21. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10174&pid=7&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Другi закон

Біблія - пераклад Сёмухи

Лiкi Другi закон Iсус Нав

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34

1 Калі ў зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў валоданьне, знойдзены будзе забіты, які ляжыць на полі, і невядома, хто забіў яго,

2 дык няхай выйдуць старэйшыны твае і судзьдзі твае і памераюць адлегласьць да гарадоў, якія вакол забітага;

3 і старэйшыны горада таго, які будзе найбліжэй да забітага, няхай возьмуць цялушку, на якой не працавалі, якая не насіла ярма,

4 і няхай старэйшыны таго горада завядуць гэтую цялушку ў дзікую даліну, якая ня ўроблена і не засеяна, і заколюць там цялушку ў даліне;

5 і прыйдуць сьвятары, сыны Лявііныя, - бо іх выбраў Гасподзь, Бог твой, служыць Яму, і дабраслаўляць імем Госпада, і паводле слова іхняга трэба рашыць усякую спрэчную справу і ўсякую прычыненую шкоду,

6 і ўсе старэйшыны горада таго, найбліжэйшыя да забітага, няхай абмыюць рукі свае над цялушкай, зарэзанай у даліне,

7 і абвесьцяць і скажуць: рукі нашыя не пралілі крыві гэтай, і вочы нашыя ня бачылі;

8 ачысьці народ Твой, Ізраіля, які Ты, Госпадзе, вызваліў, і не залічы народу Твайму, Ізраілю, нявіннай крыві. І яны ачысьцяцца ад крыві.

9 Так павінен ты змываць у сябе кроў невінаватага, калі хочаш рабіць добрае і справядлівае прад вачыма Госпада.

10 Калі выйдзеш на вайну супраць ворагаў тваіх, і Гасподзь, Бог твой, аддасьць іх у рукі твае, і возьмеш іх у палон,

11 і ўбачыш сярод палонных жанчыну, прыгожую з твару, і пакахаеш яе, і захочаш узяць яе сабе за жонку,

12 дык прывядзі яе ў дом свой, і няхай яна астрыжэ галаву сваю і абрэжа пазногці свае,

13 і здыме зь сябе палоньніцкую вопратку сваю, і жыве ў доме тваім, і аплаквае бацьку свайго і маці сваю цэлы месяц; і пасьля таго ты можаш увайсьці да яе і зрабіцца яе мужам, і яна будзе тваёю жонкаю;

14 калі ж яна пасьля не спадабаецца табе, дык ты адпусьці яе, куды яна захоча, але не прадавай яе за срэбра і ня ўводзь яе ў рабства, бо ты ўпакорыў яе.

15 Калі ў каго будуць дзьве жонкі - адна любая, а другая нялюбая, і як любая, так і нялюбая народзяць яму сыноў, і першынцам будзе сын нялюбай, -

16 дык, пры падзеле сынам сваім маёмасьці сваёй, ён ня можа сыну жонкі любай аддаць першынства перад першародным сынам нялюбай;

17 а першынцам павінен прызнаць сына нялюбай і даць яму двайную долю з усяго, што ў яго знойдзецца, бо ён ёсьць пачатак сілы ягонай, яму належыць права першародства.

18 Калі ў каго будзе сын упарты і непакорлівы, які ня слухаецца голасу бацькі свайго і голасу маці сваёй, і яны каралі яго, але ён ня слухаецца іх, -

19 дык бацька ягоны і маці ягоная няхай возьмуць яго і прывядуць яго да старэйшынаў горада свайго і да варотаў свайго жытла

20 і скажуць старэйшынам горада свайго: "гэты сын наш упарты і непакорлівы, ня слухаецца слоў нашых, ласун і пэяніца";

21 тады ўсе жыхары горада ягонага няхай пабэюць яго камянямі да сьмерці; і так вынішчы зло спасярод сябе, і ўсе Ізраільцяне пачуюць і збаяцца.

22 Калі ў кім знойдзецца злачынства, вартае сьмерці, і ён будзе ўсьмерчаны, і ты павесіш яго на дрэве,

23 дык цела ягонае не павінна начаваць на дрэве, а пахавай яго таго ж самага дня, бо пракляты прад Богам павешаны на дрэве, але не апаганьвай зямлі тваёй, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе ў дзялянку.

<< ← Prev Top Next → >>