Біблія, 2-е Карынфянаў, Кіраўнік 6. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=11084&pid=49&tid=2&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / 2-е Карынфянаў

Біблія - пераклад Сёмухи

1-е Карынфянаў 2-е Карынфянаў Да Галятаў

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

1 А мы, як памочнікі ў працы, просім вас, каб мілата Божая ня марна была прынята вамі.

2 Бо сказана: "у часіну спрыяльную пачуў Я цябе, і ў дзень выратаваньня дапамог табе". Вось цяпер часіна спрыяльная, вось, цяпер дзень выратаваньня.

3 Мы нікому ні ў чым не даём спатыкацца, каб не выстаўляць на глум служэньне,

4 а ва ўсім выяўляем сябе, як слуг Божых, у вялікай цярплівасьці, у бедах, у гаротах, ва ўцісках,

5 пад ударамі, у вязьніцах, у выгнаньнях, на працы, у чуваньнях, у пастах,

6 у чысьціні, у добрай разумнасьці, у вялікадушнасьці, у даброці, у Духу Сьвятым, у шчырай любові,

7 у слове ісьціны, у моцы Божай, са зброяю праўды ў правай і ў левай руцэ,

8 у славе і няславе, пры ганьбе і хвале: нас лічаць ашуканцамі, але мы верныя;

9 мы невядомыя, але нас пазнаюць; нас лічаць нябожчыкамі, але вось, мы жывыя; мы карѓныя, але мы не паміраем;

10 нас засмучаюць, а мы заўсёды радуемся; мы гаротнікі, але многіх багацім; мы нічога ня маем, але ўсім валодаем.

11 Вусны нашыя адкрытыя вам, Карынфяне, сэрца нашае расшырана.

12 Вам ня цесна ў нас; а ў сэрцах вашых цесна.

13 Такою ж роўнаю мераю - кажу вам, як дзецям, - зрабеце і вашае сэрца шырокім!

14 Ня ўгінайцеся пад чужое ярмо зь нявернымі. Бо што супольнага ў праведнасьці зь беззаконьнем? што супольнага ў сьвятла зь цемраю?

15 Якая згода паміж Хрыстом і Вэліярам? Альбо якая саўдзельнасьць у верніка зь няверным?

16 Якая агульнасьць храма Божага зь ідаламі? Бо вы храм Бога Жывога, як сказаў Бог: "усялюся ў іх і буду хадзіць у іх; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам".

17 І таму выйдзіце зь іхнага асяродзьдзя і аддзялецеся, - кажа Гасподзь, - і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыму вас

18 і буду вам за Айца, і вы будзеце Маімі сынамі і дочкамі, кажа Гасподзь Усеўладны".

<< ← Prev Top Next → >>