Біблія, Да Рымлянаў, Кіраўнік 11. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=11057&pid=47&tid=2&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Да Рымлянаў

Біблія - пераклад Сёмухи

Дзеi Да Рымлянаў 1-е Карынфянаў

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

1 Дык вось пытаюся: няўжо Бог адкінуў народ Свой? Зусім не. Бо і я Ізраільцянін, ад семені Абрагамавага, з роду Веньямінавага.

2 Не адкінуў Бог народу Свайго, які Ён наперад ведаў. Хіба ня ведаеце, што кажа Пісаньне пра Ільлю? Як ён скардзіцца Богу на Ізраіля, кажучы:

3 "Госпадзе! прарокаў Тваіх забілі, ахвярнікі Твае зруйнавалі; застаўся я адзін, і маёй душы шукаюць".

4 Што ж кажа яму (Божы) адказ? "Я захаваў Сабе сем тысяч чалавек, якія ня схілілі каленяў перад Ваалам".

5 Так і ў сёньняшні час, пасьля выбраньня мілаты, захавалася рэшта.

6 Але, калі паводле мілаты, дык не паводле дзеяў; інакш мілата ня была б ужо мілатою. А калі паводле дзеяў, дык гэта ўжо не мілата; інакш дзея ня ёсьць ужо дзея.

7 А што? Ізраіль, чаго шукае, таго не атрымаў; а выбраныя атрымалі, а астатнія ажарсьцьвелі,

8 як напісана: "Бог даў ім дух усыпленьня, вочы, якімі ня бачаць, і вушы, якімі ня чуюць, аж да гэтага дня".

9 І Давід кажа: "хай будзе трапеза іхняй сеткай, цянётамі і пятлёю на расплату ім;

10 хай запамрочацца іхнія вочы, каб ня бачылі, і хрыбет іхні хай сагнецца назаўсёды".

11 І вось, я пытаюся: няўжо яны спатыкнуліся, каб зусім упасьці? Зусім не! Але ад іхняга падзеньня выратаваньне язычнікам, каб абудзіць у іх рупнасьць.

12 Калі ж падзеньне іхняе - багацьце сьвету, і зьмізарненьне іхняе - багацьце язычнікам, дык тым большая паўната іхняя.

13 Вам кажу, язычнікам: як апостал язычнікаў, я праслаўляю служэньне маё;

14 ці не абуджу руплівасьць у братах маіх па плоці і ці не ўратую некаторых зь іх?

15 Бо, калі адкіданьне іх ёсьць замірэньне сьвету, дык што будзе прыняцьце, як ня жыцьцё зь мёртвых?

16 Калі пачатак сьвяты, дык і цэлае, і калі корань сьвяты, дык і вецьце.

17 Калі ж некаторыя галіны адламаліся, а ты, дзікая аліва, прышчапілася на месца іхняе і сталася супольніцай кораня і соку алівы,

18 дык не заносься перад галінамі; а калі заносішся, ведай, што ня ты корань трымаеш, а корань - цябе.

19 Скажаш: галіны адламаліся, каб мне прышчапіцца.

20 Добра. Яны адламаліся зь няверства, а ты трымаешся вераю; ня мудруй высока, а бойся.

21 Бо калі Бог не пашкадаваў прыродных галін, дык глядзі, ці пашкадуе цябе.

22 Дык вось бачыш даброць і строгасьць Божую: строгасьць да адпалых, а даброць да цябе, калі жыцьмеш у даброці Божай, інакш і ты будзеш адцяты.

23 Але і тыя, калі не застануцца ў няверстве, прышчэпяцца, бо Бог мае моц зноў прышчапіць іх.

24 Бо калі ты адцяты ад прыроднай дзічкі-алівы, і не па прыродзе прышчапіўся да высакароднай алівы, дык тым болей гэтыя прыродныя прышчэпяцца да сваёй алівы.

25 Бо не хачу пакінуць вас, браты, у патайноце гэтай (каб вы не задаваліся дужа сабою), што ажарсьцьвеньне спасьцігла Ізраіля часткова, да той пары, пакуль ня ўвойдуць усе язычнікі,

26 і так увесь Ізраіль уратуецца, як напісана: "прыйдзе з Сыёна Збаўца і адверне бязбожнасьць ад Якава;

27 і гэта запавет ім ад Мяне, калі здыму зь іх грахі іхнія".

28 Што да Дабравесьця, дык яны ворагі вам; а што да выбраньня любасьнікі Божыя ад бацькоў;

29 бо дары і пакліканьне Божае - адмяніць нельга.

30 Як і вы колісь былі нслухі ў Бога, а цяпер памілаваныя, празь непаслушэнства іхняе, -

31 так і яны цяпер неслухі на памілаваньне ваша, каб і самім быць памілаванымі.

32 Бо ўсіх замкнуў Бог у непаслушэнства, каб усіх памілаваць.

33 О, бездань багацьця і мудрасьці і веданьня Божага! якія неспасьцігальныя суды Ягоныя і недасьледныя шляхі Ягоныя!

34 "Бо хто спазанаў розум Гасподні? Або хто дарадца Яму?

35 Або хто даў Яму наперад, каб Ён мусіў аддаць?"

36 Бо ўсё зь Яго, празь Яго і да Яго. Яму слава навекі вякоў. Амін.

<< ← Prev Top Next → >>