Біблія, Да Рымлянаў, Кіраўнік 4. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=11050&pid=47&tid=2&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Да Рымлянаў

Біблія - пераклад Сёмухи

Дзеi Да Рымлянаў 1-е Карынфянаў

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

1 Што ж, скажам, Абрагам, бацька наш, набыў па плоці?

2 Калі Абрагам апраўдаўся дзеямі, ён мае пахвалу, але не перад Богам.

3 Бо што кажа Пісаньне? "Паверыў Абрагам Богу, і гэта залічылася яму ў праведнасьць".

4 Плата працаўніку залічваецца не зь мілаты, а з абавязку;

5 а таму, хто не працуе, а верыць у Таго, Хто апраўдвае бязбожнага, вера ягоная залічваецца ў праведнасьць.

6 Так і Давід называе шчасным чалавека, якому Бог залічвае праведнасьць незалежна ад дзеяў:

7 "дабрашчасныя, каму беззаконьні дараваныя і чые грахі пакрытыя;

8 дабрашчасны той чалавек, якому Гасподзь не залічыць грэху".

9 Дабрашчаснасьць гэтая датычыцца абразаньня, ці неабразаньня? Мы кажам, што Абрагаму вера залічылася ў праведнасьць.

10 Калі залічылася? пасьля абразаньня ці да абразаньня? Не пасьля абразаньня, а да абразаньня.

11 І знак абразаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці празь веру, якую меў у неабразаньні, так што ён стаўся бацькам усіх веруючых у неабразаньні, каб і ім залічылася праведнасьць,

12 і бацькам абрэзаных, ня толькі тых, што прынялі абразаньне, але і тых, што ходзяць па сьлядах веры бацькі нашага Абрагама, якую меў ён у неабразаньні.

13 Бо не законам дадзена Абрагаму, альбо семені ягонаму, абяцаньне - быць спадкаемцам сьвету, а праведнасьцю веры.

14 Калі спадкаемцы тыя, што сьцьвярджаюцца на законе, дык марная вера, нячыннае абяцаньне;

15 бо закон творыць гнеў, таму што дзе няма закона, няма і парушэньня.

16 Такім чынам па веры, каб было зь літасьці, каб абяцаньне было неадменнае ўсім, ня толькі па законе, але і па веры нашчадкаў Абрагама, які ёсьць бацька ўсім нам, -

17 як напісана: "Я паставіў цябе бацькам многіх народаў", - перад Богам, Якому ён паверыў, Які ажыўляе мёртвых і называе няіснае, як існае.

18 Ён звыш надзеі, паверыў з надзеяй, праз што зрабіўся бацькам многіх народаў, згодна са сказаным: "Такое шматлікае будзе семя тваё".

19 І, не зьнямогшыся ў веры, ён ня думаў, што цела ягонае, амаль стогадовага, ужо зьмярцьвела, і нутроба Сарыная ў зьмярцьвеньні;

20 не пахіснуўся ў абяцаньні Божым недавярствам, а застаўся цьвёрды ў веры, узьнёсшы славу Богу,

21 і будучы добра ўпэўнены, што Ён мае сілу выканаць абяцанае.

22 Таму і залічылася яму ў праведнасьць.

23 А што залічана было яму, напісана ня толькі яму аднаму,

24 але і нам: залічыцца і нам, што веруюць у Таго, Хто ўваскрэсіў зь мёртвых Ісуса (Хрыста), Госпада нашага,

25 Які прададзены за грахі нашыя і ўваскрэс дзеля апраўданьня нашага.

<< ← Prev Top Next → >>