Біблія, Паводле Лукаша, Кіраўнік 22. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10995&pid=44&tid=2&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Паводле Лукаша

Біблія - пераклад Сёмухи

Паводле Марка Паводле Лукаша Паводле Яна

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24

1 Набліжалася сьвята праснакоў, якое называлася Пасхаю;

2 і намышлялі першасьвятары і кніжнікі, як бы загубіць Яго, бо баяліся народу.

3 І ўвайшоў сатана ў Юду, празванага Іскарыётам, аднаго зь ліку дванаццацёх,

4 і ён пайшоў і гутарыў зь першасьятарамі і начальнікамі, як Яго выдаць ім.

5 Яны ўзрадаваліся і згадзіліся даць яму грошай;

6 і ён абяцаўся, і шукаў зручнага часу, каб выдаць Яго ім ня прылюдна.

7 І настаў дзень праснакоў, у які трэба было закалоць пасхальнае ягня;

8 і паслаў Ісус Пятра і Яна, сказаўшы: ідзеце, прыгатуйце нам есьці пасху.

9 А яны сказалі Яму: дзе скажаш нам прыгатаваць?

10 Ён сказаў ім: вось, пры ўваходзе вашым у горад сустрэнецца з вамі чалавек, які нясьціме збанок вады; ідзеце сьледам за ім у дом, у які ўвойдзе ён.

11 і скажэце гаспадару дома: Настаўнік кажа табе: дзе пакой, у якім бы Мне есьці пасху з вучнямі Маімі?

12 І ён пакажа вам сьвятліцу вялікую засланую; там прыгатуйце.

13 Яны пайшлі і знайшлі, як сказаў ім, і прыгатавалі пасху.

14 І калі настала гадзіна, Ён узьлёг, і дванаццаць апосталаў зь Ім,

15 і сказаў ім: вельмі хацеў Я есьці з вамі гэтую пасху раней Маіх пакутаў,

16 бо кажу вам, што ўжо ня буду есьці яе, пакуль яна ня ўчыніцца ў Царстве Божым.

17 І ўзяўшы чару і падзякаваўшы, сказаў: прымеце яе і падзялеце паміж сабою;

18 бо кажу вам, што ня буду піць ад плоду вінаграднага, пакуль ня прыйдзе Царства Божае.

19 І ўзяўшы хлеб і падзякаваўшы, пераламаў і падаў ім, кажучы: гэта ёсьць Цела Маё, якое за вас аддаецца; гэта выконвайце на ўспамін пра Мяне.

20 Таксама і чару пасьля вячэры, кажучы: гэтая чара ёсьць новы запавет у Маёй Крыві, якая за вас праліваецца;

21 і вось, рука прадажніка Майго са Мною за сталом;

22 у астатнім, Сын Чалавечы ідзе, як прадвызначана; але гора таму чалавеку, якім Ён выдаецца.

23 І яны пачалі пытацца адзін у аднаго, хто б зь іх быў той, які гэта зробіць.

24 А была і спрэчка паміж імі, хто зь іх павінен уважацца за большага.

25 Ён жа сказаў ім: цары валадараць над народамі і ўлады іхнія дабрадзеямі называюцца;

26 а вы ня так: але хто з вас большы, будзь як меншы, і начальнік будзь, як слуга.

27 Бо хто большы: той, хто ўзьлягае, ці хто слуга? Ці ня той, хто ўзьлягае? А Я сярод вас, як слуга.

28 Але вы трывалі са Мною ў гаротах Маіх,

29 і Я запавядаю вам, як запавядаў Мне Айцец Мой, Царства,

30 каб елі і пілі на бяседзе Маёй у Царстве Маім, і каб селі на пасадах судзіць дванаццаць каленаў Ізраілевых.

31 І сказаў Гасподзь: Сымоне! Сымоне! вось, сатана прасіў, каб сеяць вас як пшаніцу;

32 але Я маліўся за цябе, каб не зьмізарнела вера твая; і ты некалісь, навярнуўшыся, умацуй братоў тваіх.

33 Ён адказваў: Госпадзе! з Табою я гатовы і ў цямніцу і на сьмерць ісьці.

34 Але Ён сказаў: кажу табе, Пётр, не засьпявае певень сёньня, як ты тройчы зрачэшся, што ня ведаеш Мяне.

35 І сказаў ім: калі я пасылаў вас безь мяшка і бяз торбы і без абутку, ці мелі вы ў чым нястачу? Яны адказвалі: ні ў чым.

36 Тады Ён сказаў ім: але цяпер, хто мае мяшок, той вазьмі яго, таксама і торбу; а ў каго няма, прадай вопратку сваю і купі меч;

37 бо маўляю вам, што мусіць збыцца на Мне і гэтае напісанае: "і да зладзеяў залічаны". Бо тое, што пра Мяне, канчаецца.

38 Яны сказалі: Госпадзе! вось, тут два мечы. Ён сказаў ім: досыць.

39 І выйшаўшы пайшоў як звычайна на гару Аліўную; за Ім сьледам пайшлі і вучні Ягоныя.

40 А прыйшоўшы на месца, сказаў ім: малецеся, каб ня ўпасьці ў спакусу.

41 І Сам адышоў ад іх - як кінуць каменем, і, схіліўшы калені, маліўся,

42 кажучы: Войча! о, калі б Ты дабраволіў пранесьці чару гэтую міма Мяне! зрэшты, не Мая воля, а Твая хай будзе.

43 І зьявіўся Яму анёл зь нябёсаў і мацаваў Яго.

44 І ў змаганьні ўнутраным руплівей маліўся; і быў пот Ягоны, як кроплі крыві, што падалі на зямлю.

45 Устаўшы з малітвы, Ён прыйшоў да вучняў, і застаў іх у сьне ад смутку,

46 і сказаў ім: што вы сьпіце? устаньце і малецеся, каб ня ўпасьці ў спакусу.

47 Калі Ён яшчэ казаў гэта, паявіліся людзі, а наперадзе іх ішоў адзін з дванаццацёх, называны Юда, і ён падышоў да Ісуса, каб пацалаваць Яго. Бо ён такі даў ім знак: каго я пацалую, Той і ёсьць.

48 А Ісус сказаў яму: Юда ці цалаваньнем выдаеш Сына Чалавечага?

49 Тыя, што былі зь Ім, бачачы, да чаго ўсё ідзе, сказалі Яму: Госпадзе! ці ня ўдарыць нам мечам?

50 І адзін зь іх ударыў раба першасьвятаровага і адсек яму правае вуха.

51 Тады Ісус сказаў: пакіньце, даволі. І дакрануўшыся да вуха ягонага, загоіў яго.

52 А першасьвятарам і начальнікам храма і старэйшынам, якія сабраліся супроць Яго, сказаў Ісус: быццам на разбойніка выйшлі вы зь мечамі і каламі, каб узяць Мяне!

53 Кожны дзень бываў Я з вамі ў храме, і вы не падымалі на Мяне рук, а цяпер - ваш час і ўлада цемры.

54 Узяўшы Яго, павялі і прывялі ў дом першасьвятара. А Пётр ішоў сьледам зводдаль.

55 Калі яны расклалі агонь сярод двара і селі разам, сеў і Пётр паміж імі.

56 Адна служанка, убачыўшы яго каля агню і ўгледзеўшыся ў яго, сказала: гэты быў зь Ім.

57 Але ён адрокся ад Яго, сказаўшы жанчыне: я ня ведаю Яго.

58 Неўзабаве потым другі, убачыўшы яго, сказаў: і ты зь іх. Але Пётр сказаў гэтаму чалавеку: не.

59 Прайшло з гадзіну часу, яшчэ нехта настойліва казаў: сапраўды, і гэты быў зь Ім, бо ён Галілеянін.

60 Але Пётр сказаў таму чалавеку: ня ведаю, што ты кажаш. І адразу, калі яшчэ гаварыў ён, засьпяваў певень.

61 Тады Гасподзь, абярнуўшыся, паглядзеў на Пятра; і Пётр згадаў слова Госпада, як Ён сказаў яму: перш чым засьпявае певень, адрачэшся ад Мяне тройчы.

Паводле Лукаша 22:61 - Peter\'s Denial
Peter\'s Denial
62 І выйшаўшы вонкі, горка заплакаў.

63 Людзі, якія трымалі Ісуса, зьдзекі чынілі зь Яго і білі Яго;

64 і накрыўшы Яго, білі Яго па твары і пыталіся ў Яго: скажы, хто выцяў Цябе?

65 І шмат іншай кляцьбы вымаўлялі супраць Яго.

66 І як настаў дзень, сабраліся старэйшыны народу, першасьвятары і кніжнікі, і ўвялі Яго ў свой сынедрыён,

67 і сказалі: ці Ты Хрыстос? скажы нам. Ён сказаў ім: калі скажу вам, вы не паверыце;

68 калі ж і спытаюся ў вас, ня будзеце адказваць Мне і не адпусьціце Мяне;

69 ад сёньня Сын Чалавечы сядзе праваруч сілы Божай.

70 І сказалі ўсе: дык Ты Сын Божы? Ён адказваў ім: вы кажаце, што Я.

71 А яны сказалі: якое яшчэ трэба нам сьведчаньне? бо мы самі чулі з вуснаў Ягоных!

<< ← Prev Top Next → >>