Біблія, Данiiл, Кіраўнік 11. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10861&pid=29&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Данiiл

Біблія - пераклад Сёмухи

Eзэкiiль Данiiл Aсiя

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12

1 І вось я зь першага года Дарыя Мідзяніна стаўся апораю і падмацаваньнем.

2 А зараз абвяшчу табе праўду: вось, яшчэ тры цары паўстануць у Персіі; потым чацьвёрты перабольшыць усіх вялікім багацьцем, і калі падсіліцца багацьцем сваім, дык падыме ўсіх супроць царства Грэцкага.

3 І паўстане цар магутны, які будзе валадарыць зь вялікаю ўладаю і будзе дзейнічаць па сваёй волі.

4 Але калі ён паўстане, царства яго разваліцца і падзеліцца па чатырох вятрах і не да ягоных нашчадкаў пяройдзе, і не з тою ўладаю, зь якою ён валадарыў, бо раздробніцца царства ягонае і дастанецца іншым, а ня ім.

5 І ўзмоцніцца паўднёвы цар, а адзін з князёў ягоных перасіліць яго і будзе валадарыць, і вялікае будзе валадарства ў яго.

6 Але празь некалькі гадоў яны паяднаюцца, і дачка паўднёвага цара прыйдзе да цара паўночнага, каб устанавіць правільныя стасункі паміж імі; але яна ня ўтрымае сілы ў руках сваіх, ня ўстоіць і род яе, а здраджаны будуць як яна, так і тыя, што ішлі разам зь ёю, і народжаныя ёю, і што памагалі ёй у тыя часіны.

7 Але паўстане парастак ад кораня яе, выйдзе да войска і ўвойдзе ў цьвярдыні цара паўночнага, і будзе дзейнічаць у іх, і апануе іх,

8 і нават багоў іхніх, ідалаў іхніх з каштоўным посудам іхнім, срэбным і залатым, зьвязе ў няволю ў Егіпет і некалькі гадоў будзе стаяць вышэй за цара паўночнага.

9 Хоць ён і ўчыніць нашэсьце на царства паўднёвага цара, але вернецца ў сваю зямлю.

10 Потым узброяцца сыны ягоныя і зьбяруць шматлікае войска, і адзін зь іх хутка пойдзе, апануе і пройдзе, і потым, вяртаючыся, будзе ваяваць зь ім аж да яго цьвярдыні.

11 І раз'ятрыцца паўднёвы цар і выступіць, уступіць у бойку зь ім, царом паўночным, і выставіць вялікае войска, і аддадзена будзе войска ў рукі яго.

12 І ўзбадзёрыцца войска, і сэрца царова ўзьнясецца; ён кіне многія тысячы, але ад гэтага ня будзе мацнейшы;

13 бо паўночны цар вернецца і выставіць войска большае за ранейшае і празь некалькі гадоў мусова прыйдзе зь вялізарным войскам і вялікім багацьцем.

14 У тыя часы многія паўстануць супроць паўднёвага цара, і мяцежнікі з сыноў твайго народу падымуцца, каб спраўдзілася ўява, і загінуць.

15 І прыйдзе цар паўночны, насыпле вал і авалодае ўмацаваным горадам, і ня ўстояць мышцы поўдня, ні адборнае войска яго; і ня хопіць сілы супроцьстаяць.

16 І хто выйдзе да яго, будзе дзейнічаць па волі ягонай, і ніхто ня ўстоіць перад ім; і на славутай зямлі паставіць стан свой, і будзе пагібель у ягонай руцэ.

17 І возьме намер увайсьці з усёю сілаю царства свайго, і праведныя зь ім, і ўчыніць гэта; і дачку за жонку аддасьць яму, на пагібель ягоную, але з гэтым намыслам не пашанцуе, і ня будзе яму карысьці з таго.

18 Потым паверне аблічча сваё да астравоў і здабудзе многія; але нейкі правадыр спыніць учыненую ім ганьбу і нават сваю ганьбу аберне на яго.

19 Потым ён паверне аблічча сваё на цьвярдыні сваёй зямлі; але спатыкнецца, упадзе і ня станецца яго,

20 На яго месца стане той, які пашле зборшчыка падаткаў прайсьці на царства славы; але і ён празь некалькі дзён загіне, і не ад абурэньня і ня ў бітве.

21 І паўстане на месца яго пагарджаны, і не ўшануюць яго па-царску; але ён прыйдзе няпрыкметна і лёсткамі апануе царствам,

22 і ўсепатопныя войскі будуць патоплены і зьнішчаны ім, нават і сам правадыр запавету.

23 Бо пасьля таго, як ён уступіць у саюз зь ім, ён будзе дзейнічаць ашуканствам, і ўзыдзе і возьме верх з малым народам.

24 Ён увойдзе ў мірныя і ўрадлівыя краіны і ўчыніць тое, чаго не рабілі бацькі яго і бацькі бацькоў яго; здабычу, нарабаваную маёмасьць і багацьце будзе раздаваць сваім і на цьвярдыні будзе мець свае намыслы, але толькі да часу.

25 Потым абудзіць сілу сваю і дух свой зь вялізным войскам супроць паўднёвага цара, і цар паўднёвы выступіць на вайну зь вялікім і яшчэ мацнейшым войскам, але ня ўстоіць, бо намысьліцца супроць яго падступнасьць.

26 І тыя трапезьнікі, што ядуць зь ім, загубяць яго, і войска ягонае разьліецца і многія будуць забітыя.

27 На сэрцы ў абодвух цароў гэтых будзе падступнасьць, і за адным сталом гаварыцьмуць няпраўду, але ня будзе посьпеху, бо канец яшчэ адкладзены да свайго часу.

28 І вернецца ён у свой край зь вялікім багацьцем і з варожым намыслам супроць сьвятога запавету, і ён выканае яго і вернецца на сваю зямлю.

29 І ў назначаны час зноў пойдзе ён на поўдзень; але апошні паход не такі будзе, як ранейшы,

30 бо ў адзін зь ім час прыйдуць Кітымскія караблі; і ён падупадзе духам і вернецца, і азлобіцца на сьвяты запавет і зьдзейсьніць свой намер і зноў увойдзе ў згоду з адступнікамі ад сьвятога запавету.

31 І дадзена ім будзе частка войска, якая зьняславіць сьвятыню магутнасьці і спыніць штодзённую ахвяру і паставіць гідоту спустошанасьці.

32 Тых, якія несправядліва ўчыняць супроць запавета, ён завабіць да сябе лёсткамі; а людзі, якія шануюць свайго Бога, узмоцняцца і будуць дзеяць.

33 І разумныя з народу навядуць на розум многіх, хоць будуць некаторы час пакутаваць ад меча і агню, ад палону і рабунку;

34 і ў час пакутніцтва свайго будуць мець пэўную дапамогу, і многія далучацца да іх, але няшчыра.

35 Пацерпяць некаторыя і з разумных, каб выпрабаваць сябе, каб ачысьціцца і каб адбяліцца да апошняга часу; бо ёсьць яшчэ час да вызначанага часу.

36 І будзе рабіць цар той паводле свайго ўпадабаньня, і ўзьнясецца і ўзьвялічыцца вышэй за ўсякае божышча, і на Бога багоў гаварыцьме непатрэбнае і мецьме посьпех, пакуль не давершыцца гнеў: бо што наперад вызначана, тое споўніцца.

37 І пра багоў сваіх бацькоў ён не падумае, ні пра пажадлівасьць жанчын; ні нават божышча ніякага ня ўважыць; бо ўзьвялічыць сябе над усімі.

38 Але богу цьвярдыняў на ягоным месцы ён будзе аддаваць пашану, і бога, якога ня ведалі ягоныя бацькі, будзе ўшаноўваць золатам і срэбрам, і дарагімі камянямі і рознымі рэчамі каштоўнымі,

39 і зладзіць цьвярдыню з чужым богам: хто прызнае яго, тым пабольшыць пашану і дасьць уладу над многімі, і зямлю раздасьць, як узнагароду.

40 А пад канец часу ўступіць у бой зь ім цар паўднёвы, і цар паўночны кінецца на яго, як бура, з калясьніцамі, вершнікамі і шматлікімі караблямі, і нападзе на землі, заліе іх і пройдзе церазь іх.

41 І ўвойдзе ён у найцудоўнейшую зямлю, і многія вобласьці пацерпяць, і ўратуюцца ад рукі ягонай толькі Эдом, Мааў і большая частка сыноў Амонавых.

42 І працягне сваю руку на розныя краіны, не ўратуецца і зямля Егіпецкая.

43 І завалодае ён скарбамі залатымі і срэбнымі і рознымі каштоўнасьцямі Егіпта; Лівійцы і Эфіопцы пойдуць за ім.

44 Але чуткі з усходу і поўначы ўстрывожаць яго, і ён выйдзе зь вялікаю лютасьцю, каб нішчыць і забіваць многіх,

45 і паставіць ён царскія намёты свае паміж морам і гарою славутай сьвятыні; але прыйдзе да свайго канца, і ніхто не дапаможа яму.

<< ← Prev Top Next → >>