Біблія, Псалтыр, Кіраўнік 69. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10547&pid=21&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Псалтыр

Біблія - пераклад Сёмухи

Ёв Псалтыр Выслоўi

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150

1 Кіроўцу хору. На шошаніме. Псальма Давідава.

2 Ратуй мяне, Божа; бо воды дайшлі да душы маёй.

3 Я заграз у глыбокай багне, і няма на чым стаць; увайшоў у глыбіні водаў, і хуткая плынь іх панесла мяне.

4 Я зьнямог ад крыку; засьмягла горла маё; стаміліся вочы мае, выглядаючы Бога майго.

5 Тых, што ненавідзяць мяне бязь віны, болей, чым валос на маёй галаве: ворагі мае, што бязьвінна мяне перасьледуюць, набраліся сілы; чаго я не адбіраў, тое мушу аддаць.

6 Божа! Ты ведаеш дурасьць маю, і грахі мае ад цябе не схаваны.

7 Хай не пасаромяцца празь мяне тыя, што на Цябе спадзяюцца, Госпадзе, Божа сілы. Хай не пасаромяцца празь мяне тыя, што шукаюць Цябе, Божа Ізраілеў;

8 бо дзеля Цябе я цярплю зьнявагу, і ганьбаю пакрываюць аблічча маё.

9 Счужынеў я братам маім, чужынцам зрабіўся сынам маці маёй,

10 бо клопат па доме Тваім пажырае мяне, і ліхаслоўе тых, што Цябе ліхасловяць, падае на мяне,

11 і постам выплакаў я душу маю, і гэта робяць зьнявагаю мне.

12 І замест вопраткі я на сябе нацягнуў валасяніцу - і раблюся ім прытчаю;

13 і пра мяне балабоняць, седзячы каля брамы, і сьпяваюць у песьнях тыя, што п'юць віно.

14 А я з малітвай маёю да Цябе, Госпадзе; у час добрай зычлівасьці, Божа, па вялікай даброці Тваёй, пачуй мяне ў праўдзе ратунку Твайго;

15 дастань мяне з багавіньня, каб не загразнуў я: хай я вызвалюся ад ненавісьнікаў маіх і ад глыбокіх водаў;

16 хай не пацягне мяне цячэньне вады, хай не паглыне мяне багна, хай не замкне нада мною прорва пашчы свае.

17 Пачуй мяне, Госпадзе, бо добрая міласьць Твая; у мностве шчадротаў Тваіх дагледзь мяне,

18 не хавай твару Твайго ад раба Твайго, бо я смуткую; хутка пачуеш мяне;

19 Наблізься да душы маёй, вызваль яе; дзеля ворагаў маіх уратуй мяне.

20 Ты ведаеш паганьбеньне маё, сорам мой і агуду маю; ворагі мае ўсе прад Табою.

21 Маё сэрца зламала агуда, і я зьнямогся; чакаў спагады, але няма яе - і спагадцаў, ды не знаходжу.

22 І далі мне за ежу жоўць, і ў смазе маёй воцатам напаілі мяне.

23 Няхай стане трапеза іхняя сеткаю ім, і мірнае застольле іхняе - пасткаю;

24 няхай запамрочацца іхнія вочы, каб ім ня бачыць, і сьцёгны расслабі ім назаўсёды;

25 вылі на іх лютасьць Тваю, і полымя гневу Твайго хай абдыме іх;

26 селішча іхняе няхай запусьцее, і ў палатках іхніх хай ніхто ня жыве,

27 бо, каго Ты забіў, яны яшчэ перасьледуюць, і пакуты Табою параненых памнажаюць.

28 Прыкладзі беззаконьне да іхняга беззаконьня, і хай ня ўвойдуць яны ў праўду Тваю;

29 няхай скрэсьлены будуць з кнігі жывых, і хай ня будуць запісаны з праведнымі.

30 А я бедны і пакутую; дапамога Твая, Божа, хай адродзіць мяне.

31 Я буду славіць імя Бога майго ў песьні, буду ўзьвялічваць яго праслаўленьнем,

32 і будзе гэта даспадобы Госпаду болей, чым вол, чым цяля з рагамі і з капытамі.

33 Угледзяць гэта спрагненыя, і зарадуюцца. І ажыве сэрца ваша, богашукальнікі;

34 бо Гасподзь чуе ўбогіх і не пагарджае вязьнямі Сваімі.

35 Хай праславяць Яго зямля і нябёсы, моры, і ўсё рухомае ў іх,

36 бо ўратуе Бог Сіён, створыць гарады Юдавыя, і паселяцца там, і ўспадкуюць яго,

37 і нашчадкі рабоў Ягоных умацуюцца ў ім, і тыя, што любяць імя Ягонае, сяліцца ў ім будуць.

<< ← Prev Top Next → >>